Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

О школе

З раёнай кнігі “Памяць” мы даведваемся, што ў 1894 годзе ў Рэдкавічах існавала школа граматы. У сувязі з вайной у 1914 годзе заняткі спыніліся. Абнавіліся яны толькі ў 1918 годзе, настаўнікам тады быў Адам Сухадольскі, ён вучыў дзяцей у хаціне Шулякоўскага Рыгора.

У сярэдзіне 20-х гадоў у Рэдкавічах была пабудавана пачатковая школа. З 1926 года арганізоўваецца піянерскі атрад, якім кіраваў Шаплыка Аляксандр Андрэевіч.

З 1931 года ў Рэдкавічах адкрываецца сямігадовая школа, ў якой працавалі настаўнікамі Мірон Сяржанін, Вольга Пятроўская, Марыя Кірыновіч, Аляксандр Шаплыка і Адам Сухадольскі. Удзень яны займаліся з дзецьмі, а вечарам з дарослымі – працаваў лікбез.

У 1936 годзе было пабудавана новае тыповае памяшканне школы. У час нямецкай акупацыі яна была поўнасцю разбурана.

Пасля выгнання нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вёсцы зноў аднаўляецца навучанне дзяцей, спачатку вучылі ў зямлянках, настаўнікамі тады былі Шулякоўская Аляксандра Іпалітаўна, Кругленя Ніна Мікіцічна.

У гэты час сямігодка працавала ў Шыпілавічах, пачынаючы з 1947 года яна была пераведзена ў Рэдкавічы, школа размяшчалася ў трох драўляных будынках, але месца не хапала, арэндавалі дамы ў сялян, таксама частку канторы пад школьныя майстэрні, яслі. Дырэктарам школы ў той час быў Паўлаў Іван Сямёнавіч, завучам Кузьміч Наталля Пятроўна, настаўнікамі Кірыловіч Марыя Мікалаеўна, Муха Аляксандр Сільвестравіч, Нізкі Мікалай Кузьміч, Семяненя Ніна Сцяпанаўна і іншыя.

У 1966 годзе ў вёсцы была пабудавана новая двухпавярховая школа дзесяцігодка з вадапровадам і паравым ацяпленнем.  

Разделы сайта