Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.03.2024

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Ужо не першы год Тыдзень беларускай мовы і літаратуры праходзіць у нашай установе адукацыі цікава і неардынарна. Сёлетні таксама не быў выключэннем! У перыяд правядзення Тыдня школа жыла ідэяй захавання традыцый і культуры беларускага народа, папулярызацыі роднай мовы сярод моладзі і дарослага насельніцтва. І, здаецца, нам гэта ўдалося!

Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам “Жыві мая родная мова, у вяках!”. Адкрыўся Тыдзень пад знакам Дня роднай мовы праектам, які стварылі самі вучні. Старшакласнікі падабралі афарызмы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, падрыхтавалі чытачоў з розных класаў, а потым запісалі іх галасы з выказваннямі пра мову на аўдыёфайл –і вынікам такой працы стала прэзентацыя “Жыві, мая родная мова, у вяках!” Такі праект дазволіўшкольнікам яшчэ раз задумацца аб ролі роднага слова для кожнага чалавека.

А яшчэ нельга было прайсці міма фотазоны “Каб на сэрцы было лёгка, а ў кішэні цяжка”,якая працавала на працягу ўсяго Тыдня, як і выставы“Да роднага слова сэрцам дакрануся”, выставы “Пісьменнікі - юбіляры” ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры.

Дэвізам другога дня стаў слоган “Гуляючы, вывучаем родную мову”.

Сярод вучняў 5- 8 класаў праводзілася “Гульня літаратурная”, падчас якой вучні пашырылі свае веды па літаратуры, па творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Мульціманія па-беларуску ці “Беларускія мультфільмы: Дыснею не снілася” збірала малых дзетак ля мульціборда, з экрана якога лілася беларуская мова з мульфільмаў па творах нашых беларускіх казачнікаў: У.Караткевіча, У.Дубоўкі, В.Вольскага і іншых беларускіх казачнікаў. Для дзяцей гэта было адкрыццё – беларускія мульфільмы класныя! Іх варта глядзець!

Дэвізам чацвёртага дня стаў слоган “Роднаму слову - прызнанне ў каханні”. Віртуальнай выставай “Недаспяваная песня” (пісьменнікі, загінуўшыя ў гады вайны) пачаўся гэты дзень Тыдня. Вучні старэйшых класаў пазнаёміліся з невядомымі імёнамі беларускіх паэтаў, якія мужна змагаліся з ворагам, загінулі, як героі, пакінуўшы пасля сябе вельмі цудоўныя вершы, якія кранаюць да самай глыбіні сэрца пачуццём непадробнай любові да сваёй Радзімы, жадання жыць, змагацца з ненавісным ворагам.

У гэты дзень у школу завітала бібліятэкар сельскага дома культуры Слівец М. Л., якая арганізавала выставу- прэзентацыю “Кніга незвычайнага лёсу”. Вучаніца 8 класа прэзентавала зборнік А.Куляшова “Я са шляхоў далёкіх”

Трэці дзень Дзень беларускага фальклору” дадаў новых фарбаў Тыдню. З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: “Прадоўжы беларускую прыказку – атрымай беларускую цукерку, выцягнуў прызавую латарэю з фразеалагізмамі і растлумачыў – атрымай дзявятку або дзясятку па беларускай  літаратуры. Актыўны ўдзел прымалі ў акцыі настаўнікі і работнікі школы. Інтэрактыўная экскурсія “Поўная хата экспанатаў” вельмі зацікавіла вучняў. Школьнікі даведаліся пра назвы прадметаў хатняга ўжытку, гаспадарчых пабудоў, пра традыцыйныя стравы і напоі беларусаў. Адказалі на пытанні віктарыны-крыжаванкі паводле экскурсіі. Мульзборнікі “Беларуская выцінанка”, “Беларускія прыказкі” зацікавілі вучняў незвычайнай падачай матэрыялу ў анімацыйным фармаце.

Дзень пяты пад назвай Пазнаём малую радзімуз нецярпеннем чакала ўся школа. У гэты дзень распачаўся музабоз плюс  флэшмоб – і нельга ўтрымацца, не кінуцца ў скокі на танцавальным батле “Беларусь мая танцавальная”. Колькі цудоўных народных танцаў ёсць на нашай любанскай зямлі!!! Усе жадаючыя сталі ў круг. “Лявоніха па – любанску”, “Падыспань”, захапіў вучняў, і ніхто не выйшаў з-за круга. Непадробнае задавальненне атрымалі і дарослыя, і дзеці. Беларускія народныя танцы захапілі школьнікаў і настаўнікаў сваёй рытмічнасцю, лёгкасцю. І зноў заклікаем:вывучайце наша, кроўнае, спадчыннае! Адкрывайце сабе сваё, роднае, блізкае! Таксама ў гэты дзнь вучні разам са сваёй настаўніцай Інэсай Канстанцінаўнай Рубчэняй накіраваліся да мясцовых майстрых, вышывальшчыц, Таццяны Юр’еўны Міхалені і Ірыны Адамаўны Барысевіч. Вочы разбягаліся ад захаплення, калі дзеці разглядвалі сцены, увешаныя карцінамі – вышыванкамі, сапраўднымі шэдэўрамі народных майстрых. А яшчэ лялькі, якія прыдумала і пашыла Ірына Адамаўна! Арыгамі на розныя тэмы… Воклічаў заплення не было ліку. Вось у каго можна навучыцца любові да свайго занятку, спасцігнуць сакрэты вышывання, векавых скарбаў нашых продкаў!

Шосты дзень прайшоў па дэвізам “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” стаў падвядзенем вынікаў Тыдня, яркім, запамінальным яго момантам. Песні “Мой родны кут…”, “Дзве таполі” на словы народных паэтаў пакінулі ў сэрцах і выканаўцаў, і гледачоў самыя цёплыя, шчырыя пачуцці. Беларуская песня абудзіла ў вучняў павагу, шчырае захапленне мілагучнасцю і душэўнай цеплынёй роднага матчынага слова.

      

 

 

 

Видеоматериалы

  • "Фликер на одежде – модно и безопасно!"

Разделы сайта