У пачатку ХХ ст. больш багатыя сяляне вучылі сваіх дзяцей у шыпілаўскай школе, а ў 1904 годзе сяляне рашылі наняць на зіму настаўніка, ім стаў Пякельнік Дамет Яфімавіч, заняткі праводзілі на хатах. Затым у Рэдкавічах працавалі настаўнікі Ермак Сямён Пятровіч, Шаплыка Аляксандр Аляксандравіч. З пачаткам вайны вучоба спынілася, і толькі ў 1921 г. зноў аднавіліся заняткі.
У 1928 годзе ў вёску прыехалі настаўнікі,якія малі педагагічную адукацыю: Пятроўская і Кірыловіч Марыя Мікалаеўна.
У 1930 годзе ў Рэдкавічах пабудавалі школу на 2 класы, ў народзе яе назвалі Краснай. У 1933 пабудавалі яшчэ адну школу, а ў 1935 годзе была пабудавана тыповая прыгожая сямігадовая школа. Дырэктарам быў прызначаны Драко Васіль Пракопавіч.
Рэдкавіцкую сямігодку з пятага класа наведвалі вучні з в. Азернае, Савалуцк, Цахвін, Лісцёнка, Старыя і Новыя Юрковічы, Шыпілавічы. Было па два 5,6,7 класы.
У гады вайны школа не працавала, яе спалілі фашысты ў 1941 г. Пасля вызвалення працавала пачатковая школа, у ёй вучылі Шулякоўская Аляксандра Іпалітаўна і Кругленя Ніна, з 1947 года аднаўляецца навучанне сямігадовай школы, дырэктарам быў прызначаны Паўлаў Іван Сямёнавіч.
Редковичская семилетняя школа 1940-1960 –х годов.
У 1966 годзе ў нашай вёсцы была пабудавана новая школа, ў якой мы зараз і займаемся. Дырэктарам яе быў прызначаны Ярашэвіч Ціхан Сямёнавіч. У школе займаліся 270 хлопчыкаў і дзяўчынак. За ўвесь час існавання нашай школы з яе сцен выйшлі сотні выпускнікоў. Толькі за перыяд з 1968 года, калі быў зроблены першы выпуск сярэдняй школы, яе закончылі больш за 800 вучняў, з іх 14 з залатымі і сярэбранымі медалямі.
Школа працягвае сваё жыццё. Сёння ў ёй склалася нямала традыцый. Сярод іх - свята першага званка, дзень самакіравання, свята вёскі, дзень ураджаю, дні здароўя, вечар сустрэчы з выпускнікамі, ваена- спартыўныя святы да Дня абаронца Айчыны, Вахта Памяці, школьны турыстычны злёт, свята апошняга званка, выпускны вечар.
раскрыть » / « свернуть