Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Знаменитые выпускники

Несан Людміла Аркадзьеўна

alt

Нарадзілася Людміла Аркадзьеўна 14 сакавіка 1959 года ў в.Кузьмічы, а дзяцінства яе прайшло ў в. Рэдкавічы. У 1976 годзе закончыла Рэдкавіцкую сярэднюю школу, пасля працавала на Любанскай швейнай фабрыцы. Сёння Людміла Аркадзьеўна з‘яўляецца прадпрымальнікам. Жыве яна ў Віцебску, а працуе ў расійскім паўночным горадзе Надым: займаецца продажам тавараў беларускай вытворчасці.

Выдала зборнікі вершаў “Свет утренней звезды”, “Души порыв…смятенье чувств”, “Красота родная”, “Под полярной звездой”, “Твое дыхание”, “Опустился вечер” і іншыя. Паэтка піша пра сваю малую радзіму, пра маму – самага святога чалавека для кожнага; пра школу, якую памятаеш на працягу ўсяго жыцця; пра каханне. Людміла Несан з катэгорыі тых людзей, якія калі бяруцца за справу, то заўсёды выконваюць яе лепшым чынам, на самым высокім ўзроўні, а галоўнае - ніколі не спыняецца на паўшляху да намечанага. Яна не толькі не забывае сваю школу, але і імкнецца заўсёды аказаць пасільную дапамогу.

 


 

 

 

Семяненя Іван Георгіевіч

alt

Нарадзіўся 12 чэрвеня 1956 года ў вёсцы Рэдкавічы Любанскага раёна. У 1971 годзе пасля заканчэня Рэдкавіцкай СШ, паступіў у Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, працаваў загадчыкам Рэдкавіцкай малочнатаварнай фермы калгаса “Чырвоная Змена”. У гэтым жа годзе стаў студэнтам юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, а з 1980 па 1984 гады быў аспірантам названай навучальнай установы. З 1980 года – юрысконсульт, старшы, затым галоўны юрысконсульт, вядучы спецыяліст па прававой рабоце ўпраўлення сельскай гаспадаркі Любанскага райвыканкама. З 1987 года – адвакат мясцовай юрыдычнай кансультацыі, а з 1993 года – яе загадчык. У 2000 годзе быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Галоўнае крэда І.Г.Семянені – дарыць людзям дабро. У 2003 годзе па ініцыятыве І.Г.Семянені ў нашай краіне быў дадзены старт дабрачыннай акцыі “Спартсмэны – дзецям”. За восем гадоў акцыя “Спартсмэны – дзецям” была праведзена ў 30-ці гарадах. Больш 15 тысяч грамадзян, якім патрабуецца дапамога, не былі абдзелены ўвагаю з боку ўдзельнікаў акцыі.

У 2008 годзе па ініцыятыве І.Г. Семянені дадзеная акцыя перарасла ў рэспубліканскі рух “Спартсмэны дзецям”. Адначасова быў дадзены старт акцыі “Мары спаўняюцца”. За няпоўных два з паловай гады праведзена 154 мерапрыемствы для дзяцей-інвалідаў, сірот, выхаванцаў дзіцячых дамоў. Практычна няма ўжо ў рэспубліцы раённага цэнтра, дзе б не ступала нага І.Г.Семянені і яго шматлікіх сяброў - спартсмэнаў і артыстаў, якія выступалі спонсарамі дадзеных акцый.

Захапленне, перажыванне, радасць, …

раскрыть » / « свернуть

Сердце, наполненное добротой

раскрыть » / « свернуть

Большое сердце, как океан, никогда не замерзает

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта