Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.04.2023

Сустрэча ў літаратурным кафэ

З мэтай  развіцця і выхавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягненнея ўвагі падлеткаў  да праблематыкі чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, абагульнення ведаў па літаратуры  17  красавіка ў школе было наладжана  сустрэча ў літаратурным кафэ, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 5-10 класаў.

 Гаспадыня кафэ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рубчэня Інэса Канстанцінаўна, гасцінна павітала вучняў  на адкрыцці паэтычнага кафэ, агучыла  нацыянальныя стравы з  літаратурнага   меню.   Запрасіла  паслухаць    творы беларускіх паэтаў на тэму, якая асабліва хвалявала майстроў  мастацкага слова -  вечную  тэму ў паэзіі – тэму Радзімы, Бацькаўшчыны, любові да роднага краю. У Год міру і стварэння гэтая тэма  вельмі актуальная. Настаўніца запрасіла  ўсіх   прысутных   акунуцца ў свет прыгожага пісьменства, чароўных гукаў і інтанацый і разам  з чытальнікамі задумацца “ Дык хто мы такі за народ, беларусы?  Што нам патрэбна зрабіць, каб зберагчы сябе як нацыю, каб заўсёды ганарыцца сваёй гісторыяй і духоўнай спадчынай  народа?”

У раздзеле  “ Закускі” аглядава ўспомнілі   20 стагоддзе, яго адметнасць  у беларускай літаратуры, нагадалі вучням  пра  яркія постаці паэтычнай інтэлегенцыі другой  апошняй паловы 20 стагоддзя - пачатку 21 стагоддзя:Рыгора Барадуліна, Васіля Зуёнака, Янку Сіпакова, Ніла Гілевіча, Юрася Свіркі, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Карызну, Дануту Бічэль і іншых паэтаў.

 У меню раздзела “ Першыя стравы” памочнікі – афіцыянты кафэ падалі  нацыянальную страву беларусаў – халаднік.У гэтым раздзеле  ўсе прысутныя  слухалі вершы  сучасных беларускіх паэтаў, якія вучні  класаў падрыхтавалі дома. Віталіся   неардынарнасць падачы, артыстызм,  выразнасць, асабістае   прачытанне  мастацкага твора. З вялікім пачуццём  гонару і павагі да свайго народа  навучэнцы  чыталі задушэўныя, цёплыя  радкі з вершаў  беларускіх аўтараў.

 У раздзеле “ Другія стравы” падаваліся драннікі беларускія пад смятаным соусам з пачатку твора, верашчака з бульбай  з канцоўкі  вершаў.

 

Заглянулі   ў наступны раздзел”  Дэсерты”.  Гэта самыя смачныя стравы.  Заданні, якія аказаліся ў гэтых стравах, вучні  класаў  павінны  былі зрабіць  пісьмова. Вучні паспрабавалі  печаныя яблыкі «РЕБУСіКі, наліснікі «АНАГРАМА”- усё  прыйшлося на смак.

 

І апошні раздзел  меню «НАПОІ». Вучням прапаноўваліся традыцыйныя напоі беларусаў: узвар, мядуха, кляновік, кулага, збіцень, крамбамбуля. Каб іх пакаштаваць, патрэбна было ўспомніць паэтычны  твор і яго  героя  па адпаведных характарыстыках.

  Наведвальнікі кафэ справіліся з усімі заданнямі  і  напісалі свае водзывы ў кнізе заўваг і прапаноў.

Видеоматериалы

  • "Фликер на одежде – модно и безопасно!"

Разделы сайта