12 лістапада 2024 года на базе школы адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры "Тэксты новай прыроды (інтэрнэт-публікацыі, мультымедыйныя тэксты, iнтэрактыўная Інфаграфіка) як рэсурс фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў". Інеса Канстанцінаўна Рубчэня правяла ўрок беларускай літаратуры з навучэнцамі 10-га класа па тэме "Я толькі часовы падарожнік"... Якуб Колас. Звесткі жыцця і творчасці. Трылогія "На ростанях": гісторыя напісання і праблематыка, аўтабіяграфiчная аснова твора, кампазiцыйныя i сюжэтныя асаблівасці".



